Өлеңдер сөздерi / текст песни
Беларус на варце - Беларусь перадусім (гімн СБМ) (v.2)
28.05.2026
6
Словы і музыка А. Стэповіча
Другі варыянт нашага выканання галоўнай песні Саюза беларускай моладзі.
Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе – во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Другі варыянт нашага выканання галоўнай песні Саюза беларускай моладзі.
Беларусь, хай слова гэта
Будзіць новы дух між нас.
Нам дабро яе – во мэта
і найвышшы нам паказ.
Ні сьляза, ані стагнаньне,
Ні пакора, ані страх,
Толькі праца і змаганьне
Гэта наш да мэты шлях.
Беларусі сын ніколі
Не зрачэцца сваіх праў.
Знойдзе дужасьці даволі,
Каб нявольнікам ня стаў.
Дык ці ў шчасьця дзень пагодны,
Ці у бурым дні благім
Знайма першы кліч народны:
Беларусь перадусім!
Комментарии