28.05.2026
5
Я люблю, калi сьвецiць сонца
Рана ранкам праз фiранкi.
Я люблю пах сьвежае кавы,
Я люблю пах смажанай бульбы.
Мне падабаецца дым цыгарэтаў,
Мне падабаецца водар парфумы.
Я люблю халодныя блюзы,
Я люблю свае джынсы старыя.
Я жыву ў гэтай Краiне.
Мая Краiна пад белым сьнегам,
Мая Краiна пад белым сьцягам,
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай.
Я з цягам часу стануся птушкай,
Раскiну крылы, зраблю тры крокi
I падымуся па-над зямлёю
Туды, дзе вецер i дзе аблокi.
Над Краiнай пад белым сьнегам,
Над Краiнай пад белым сьцягам,
Пад белым сьцягам з чырвоной стужкай
Мая свабода.
Мая свабода - з ветрам нязгода
Ды асалода супрацьстаяньня.
Мая свабода - човен падводны
Памiж Сцылаю ды Харыбдай.
Мая свабода - дом папяровы
Памiж Гамораю ды Садомам.
А там за домам край невядомы
Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам.
З цягам часу складанымi сталi законы гульнi,
А неяк раней усё проста было і мы былi.
Мы проста iшлi, мы проста стаялi,
Мы проста жылi i памiралi
У сваiх дамох папяровых,
У сваiх падводных чоўнах
Памiж Сцылаю ды Харыбдай,
Памiж Гамораю ды Садомам.
У Краiне пад белым сьнегам,
У Краiне пад белым сьцягам,
У Краiне пад белым сьнегам,
У Краiне пад белым сьцягам,
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай
Мая свабода...

Комментарии